Пенсійная сістэма ў Ісландыі мае аб'ём рэсурсаў, прыкладна роўны 200% ВУП краіны, гэта значыць прыблізна 50 мільярдаў даляраў ЗША.

Цяпер урад на чале з прадстаўніцай «Лева-зялёнага руху» Катрын Якабсдоцір разглядае ідэю дазволіць кампаніям, якія кіруюць пенсійнымі фондамі ісландцаў, рабіць больш інвестыцый за мяжой. Паводле дзеючых нормаў, такія інвестыцыі пенсійных фондаў за мяжу не павінны перавышаць 50%.

«Сістэма стала занадта вялікай. Вядома, мы не можам абмяжоўваць усе інвестыцыйныя магчымасці ўнутраным рынкам», — заявіў міністр фінансаў Б'ярні Бенедыктсан, прадстаўнік кансерватыўнай Партыі незалежнасці, кааліцыйнага партнёра «лева-зялёных».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?