Са слоў героя роліка, 1 студзеня з ім звязаліся «незнаёмыя людзі», якія прапанавалі паўдзельнічаць у мітынгу. Калі ён пагадзіўся, аплацілі яму пералёт у Алматы і размясцілі яго ў кватэры з грамадзянамі Таджыкістана і Узбекістана. Затрыманы патлумачыў сваю згоду ўдзельнічаць у пратэстах тым, што ён «беспрацоўны». Мяркуючы па кадрах відэа, мужчына быў збіты.

Аказалася, што на відэа — піяніст, кіраўнік джазавага аркестра з Бішкека Вікрам Рузахунаў, які часта гастраляваў у Алматы. Яго пазналі сваякі і калегі.

У прэс-службе МУС Кыргызстана паведамілі, што музыка сапраўды паляцеў у Казахстан увечары 2 студзеня, куды яго запрасілі «для правядзення канцэртных праграм». Пры гэтым квіток у Алматы купілі яшчэ 16 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0