Алена Ляшковіч нарадзілася ў Вілейскім раёне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, працавала ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культпрасветработы, затым у Інстытуце праблем культуры.

Ляшковіч узначаліла музей у 2007 годзе. Пад яе кіраўніцтвам быў рэалізаваны шэраг цікавых праектаў, абноўленая экспазіцыя музея. У прыватнасці, да 130-годдзя з дня нараджэння Купалы з'явілася экспазіцыя «Шляхі».

Пры ёй у экспазіцыі музея з'явіліся мультымедыйныя магчымасці: тэматычныя кліпы ў 3D-фармаце, віртуальныя экскурсіі па філіялах музея.

Пра прычыны звальнення нічога не паведамляецца. Раней імя Ляшковіч фігуравала ў пасквілі прапагандыста Андрэя Мукавозчыка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру