Гэты праект быў створаны пасля таго, як хлопец прачытаў, што, паводле апытання, 72% італьянцаў выкарыстоўваюць маску так доўга, што яна становіцца проста неэфектыўнай, каб стаць бар'ерам для віруса. А ў аснове яго вынаходніцтва ляжыць тэхналогія, якая вызначае прыдатнасць прадуктаў з выкарыстаннем біяхімічнай рэакцыі.

Віярэл Багоціч спадзяецца, што яго патэнт можа быць выкарыстаны для вытворчасці ў першую чаргу хірургічных масак: тады той, хто стаіць побач, убачыць, што маска іншага чалавека больш не фільтруе паветра, і зможа дыстанцыявацца.

Гэтая ж тэхналогія прызначана для выкарыстання ў рэспіратарах класа ffp2 — менавіта гэты сродак абароны абавязковы цяпер у любых закрытых памяшканнях і ў транспарце ў Італіі.

Італьянскія СМІ паведамляюць, што хлопец першы год вывучае электронную інжынерыю ў Політэхнічным універсітэце Турына, а ідэя інавацыйнай маскі нарадзілася летась, калі ён яшчэ вучыўся ў каледжы імя Галілея ў горадзе Езі. У Італіі хлопец жыве з двух гадоў, яго сям'я пераехала туды з Румыніі.

Сам малады вынаходнік прызнаўся, што не чакаў такога поспеху. Ён ужо наладжвае кантакты з некалькімі вытворцамі масак з розных куткоў Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0