• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 4 з 4
10.01.2022 / 07:58

«Доктар сказаў, што я нарадзілася ў кашулі». Беларуска перамагла алкагалізм, рак і адкрыла бізнэс у ЗША

Кацярыне 43 гады, па адукацыі яна юрыст. Жанчына нарадзілася і вырасла ў Беларусі, але ў 36 гадоў яна з’ехала ў Нью-Ёрк, дзе перамагла алкагольную залежнасць і рак, і змагла наладзіць сваю справу. Жанчына расказала «Нашай Ніве» пра выпрабаванні, якія перад ёй ставіла жыццё, і пра тое, як яна змагалася з найцяжэйшымі захворваннямі.

Фота тут і далей з уласнага архіва гераіні публікацыі

«Мне трэба было пачынаць жыць зноў, калі з мяне нібы здзёрлі скуру».

«Я выйшла замуж дастаткова рана — у 22 гады, — успамінае жанчына. — Сустракацца, а потым і жыць разам, мы з былым мужам пачалі, калі мне было 17. Мы былі разам каля 12 год, улічваючы і перыяд спатканняў. У 2001 годзе у нас нарадзілася дачка. Але так склалася, што развяліся. Мне на той момант было амаль 29, а дачцэ пяць».

Канкрэтныя прычыны разводу Кацярына не называе, але кажа, што іх было дастаткова і яны былі важкія. Адна з іх — сямейны гвалт.

«Я доўга не хацела разводзіцца з-за дзіцяці. Як і большасць жанчын, мусіць, на постсавецкай прасторы. Цяпер разумею, што нельга цярпець дзеля дзяцей. Гэта дакладна. Жанчыны, якія падвяргаюцца гвалту, не могуць выхоўваць псіхалагічна здаровае дзіця», — кажа яна.

Па словах Кацярыны, развод яна перажывала вельмі цяжка. Спатрэбілася каля трох гадоў, каб крыху адаптавацца да іншага жыцця. Жанчына пачала выпіваць.

«Сітуацыя з разводам падкасіла і псіхалагічна зламала. Я не ведала, як жыць, на мне была адказнасць за дзіця і мне было страшна. Трэба было пачынаць жыць зноў, калі з мяне садралі скуру. Такія эмоцыі і пачуцці ў мяне тады былі. Было вельмі страшна, але магу сказаць, што разам з ім было пачуццё неймавернай свабоды», — кажа яна.

Іншае жыццё пачалося з таго, што дачка Кацярыны пайшла ў першы клас, а сама жанчына вырашыла сысці з юрыспрудэнцыі. Працу па спецыяльнасці яна не магла знайсці, таму вырашыла пайсці на курсы па манікюры.

«Я хавала бутэлькі ў шафах»

Разам з новым жыццём у гэты самы перыяд у жанчыны пачаў сур’ёзна прагрэсаваць алкагалізм. Гэтае захворванне потым радыкальна змяніла жыццё Кацярыны.

«Я нарадзілася алкаголікам, — лічыць яна. — Гэта было непазбежна з-за генетычнай схільнасці. Мой бацька памёр у 40 год ад алкаголю ў ноч на Новы год, мой дзядуля таксама алкаголік. І я думаю, што ў мяне была схільнасць. Ды і першую сваю стопку я выпіла ў 15 год, калі дзядуля гнаў самагонку. Тады піць было нормай.

Алкагалізм — гэта душэўная хвароба, ментальная. На жаль, медыцына тут бяссільная. Я ранімы і мяккі чалавек, якому на той момант было цяжка спраўляцца з тымі выклікамі, якія мне падавала жыццё. Алкаголь дапамагаў заглушыць і адысці ад праблем, як здавалася мне тады. Вядома, праблемаў рабілася больш і больш.

Тады я не разумела, што адбываецца. Не прызнавала, што я алкаголік. Я толькі пачынала каціцца ўніз, можна сказаць, што гэта быў пачатак канца. У нейкі момант я ўжо не магла абыходзіцца без спіртнога. Ужывала кожны дзень. Была фізічная цяга.

Я старанна спрабавала гэта ўсё хаваць ад дзіцяці. Хавала бутэлькі ў адзежных шафах. Падман, хлусня для сябе самой і навакольных. Так я жыла вельмі доўгі час. Зарабляць мне станавілася ўсё складаней і складаней, ды і не было жадання, было сталае адчуванне безвыходнасці. У такой агоніі я спрабавала жыць.

Часта выклікала сабе на дом хуткую дапамогу, яны мне ставілі кропельніцы і выводзілі з запояў. Праходзіла пару дзён — і ўсё зноў вярталася. Гэта было замкнёнае кола, я не магла спыніцца. Да нарколага я не звярталася, бо быў моцны страх асуджэння. На жаль, у нас, савецкіх людзей, пачуццё сораму ўвабранае з малаком маці».

«Мне патрэбны быў пастаянны допінг. Дайшло да таго, што я стала піць на працоўным месцы»

Праз сем год п'янства Кацярыны яе дачка не вытрымала і пайшла жыць да бацькі. На той момант дачцэ было 13. Жанчына называе той дзень самым страшным у жыцці: з гэтага моманту яна стала піць яшчэ мацней.

«Я чакала, што вернецца, але яна не вярнулася, — расказвае Кацярына. — Праз некалькі месяцаў я стала думаць пра ад'езд: мая маці жыла ў ЗША ўжо каля 25 гадоў. Адзінае, што мяне трымала ў Беларусі — мая дачка, але я адчувала, што ёй не патрэбная».

Так перад Калядамі 2014 года жанчына купіла білет на самалёт і адправілася ў ЗША да сваёй маці. Спачатку думалася, што проста адпачыць і ўбачыць іншую карцінку. Але потым беларуска змагла легалізавацца там і знайшла працу.

«Уладкавалася менеджарам у падатковы офіс. Спачатку зарабляла 10 даляраў за гадзіну, а потым мяне павысіліі, аплата вырасла да 20 даляраў, — расказвае жанчына. — Я ўцягнулася, мне спадабалася зарабляць. Але алкаголь нікуды не знік. Мне патрэбны быў пастаянны допінг. Дайшло да таго, што я стала піць на працоўным месцы».

Пераломным момантам для Кацярыны сталі сур'ёзныя запоі з «блэкаутамі». Гэта яе моцна спалохала.

«Я не памятала, дзе я была і што рабіла. У такім стане можна было шмат чаго нарабіць, але ў той самы час я разумела, што не магу без алкаголю, — успамінае жанчына. — Мая маці прапанавала мне пайсці ў аддзяленне дэтаксікацыі. Пасля адзінаццаці дзён у гэтым аддзяленні мяне адправілі ў рэабілітацыйны цэнтр, дзе аказвалі дапамогу алкаголікам і наркаманам. Я там была 28 дзён. Пасля мяне выпісалі, і пасля гэтага я стала наведваць групы ананімных алкаголікаў».

Жанчыне параілі кожны дзень хадзіць на сустрэчы ананімных алкаголікаў на працягу 90 дзён. Праз тры месяцы ў яе знікла фізічная цяга да алкаголю і з’явілася надзея.

«Пасля гэтага стала хадзіць тры разы на тыдзень. Мне было сорамна з маім менталітэтам, але я пайшла, бо сама не магла справіцца з гэтым. Вынік я адчула адразу. Калі прыйшла ў групу, адчула, якія там добрыя людзі», — кажа яна.

Але на гэтым выпрабаванні яе не скончыліся…

«Доктар сказаў, што я павінна была б прыйсці да яго праз год з апошняй стадыяй»

На пачатку студзеня 2017 года ў Кацярыны знайшлі рак малочнай залозы. Аднойчы ранкам яна як звычайна збіралася на працу і варыла сабе каву. І тут адчула боль злева каля грудзей

«Паклала на гэтае месца правую руку, а пад рукой стала нешта надзімацца — гэта і была пухліна, — расказвае жанчына. — Яна была з курынае яйка. Я спужалася і паімчалася да доктара. Доктар патлумачыў, што пухліна расла хутка і націснула на сасуд, ён разарваўся і таму было балюча. А наогул рак не баліць.

Для мяне гэта быў прысуд. Стала страшна, і я сарвалася. Гэта быў мой апошні моцны запой, з таго моманту вось ужо пяць год я цвярозая».

Высветлілася, што форма раку, на які захварэла беларуска, досыць агрэсіўная. Ён паспеў пайсці ў лімфавузлы. 11 студзеня 2017 года, акрамя пухліны, ёй выдалілі і лімфавузел. Потым у красавіку Кацярыне правялі 33 сеансы апраменьвання. І гэта дапамагло. І вось ужо пяць год раз на паўгода яна наведвае анколагаў і мамолага. Пакуль сітуацыя добрая.

«Доктар сказаў, што я нарадзілася ў кашулі, па ідэі, я павінна была б прыйсці да яго праз год з апошняй стадыяй, але хвароба адступіла», — кажа яна.

Пакуль Кацярына інтэнсіўна лячылася, яна пісала лісты сваёй дачцэ, але не адпраўляла іх. Так спраўлялася са страхам.

«Лісты з усім маім болем, пачуццямі. Але я іх ніколі не адпраўлю, бо гэта ўжо прайшло, — лічыць яна. — Магу сказаць, што мяне ратавала вера ў бога. Хадзіла на споведзь, расказала ўсе свае грахі, якія рабіла ў жыцці. Але веры без дзеянняў не бывае. Калі вам вельмі дрэнна, паспрабуйце пайсці на вуліцу і камусьці проста дапамагчы. Гэта практычнае дзеянне, якое дапамагае».

«Пакуль у нас толькі адна машына. Вельмі хачу купіць некалькі і потым наняць кіроўцаў»

Яшчэ на групе ананімных алкаголікаў Кацярына пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які яе вельмі падтрымліваў падчас хваробы.

«Ён старэйшы за мяне на 12 год, рускі ізраільцянін, не п’е ўжо шэсць год, — расказвае жанчына. — І ён быў побач, пакуль я хварэла. Вазіў на працу пасля хіміятэрапіі, дапамагаў».

Пасля таго, як жанчына перамагла алкагалізм і рак, яна вырашыла, што хоча адкрыць свой бізнэс. І пачала займацца грузаперавозкамі. Цяпер разам з мужам яна ездзіць за рулём вялікай фуры па Амерыцы. Кажа, што гэта ўжо стала яе ладам жыцця.

«Ідэя бізнэсу з’явілася, дарэчы, на групах ананімных алкаголікаў. Там шмат людзей, якія займаюцца перавозкамі, — расказвае яна. — Яны падказалі, і мы зацікавіліся. Вырашылі адкрыць сваю кампанію. Але тут здарылася пандэмія, якая для многіх была разбуральнай, а для нас аказалася добрым стартам. У той момант амерыканскі ўрад выдзеліў малым бізнэсам сродкі на падтрымку. І ў нас сабралася добрая сума. Мы купілі адзін трак, ён каштаваў 125 тысяч даляраў. Адразу вырашылі, што будзем займацца перавозкамі, таму што Амерыка перасоўваецца на колах».

Па словах жанчыны, у ЗША адкрыць бізнэс вельмі проста, калі ёсць стартавы капітал.

«Рэгістрацыя займае два дні. Пакет дакументаў, якія патрэбныя, вельмі просты — правы кіроўцы, грынкарта, аплата за паслугу ў бухгалтарскай фірме, — расказвае жанчына. — Адкрыць кампанію каштуе 300-400 даляраў. І складанасцяў увогуле ніякіх няма, краіна вельмі зацікаўленая ў адкрыцці малога бізнэсу. Проста трэба плаціць падаткі. Падатак складае 8% ад прыбытку, які трэба аплачваць раз на год. За адзін рэйс у залежнасці ад адлегласці і самога рэйса, удаецца зарабіць у раёне 13-15 тысяч даляраў. Пакуль у нас толькі адна машына. Вельмі хачу купіць некалькі і потым наняць кіроўцаў».

***

Кацярына паступова наладжвае ўзаемаадносіны з дачкой. Хоць, канечне, усё ідзе досыць няпроста. 

«Сёлета пасля сямі гадоў, мяне двойчы назвала мамай. Я дачакалася! Хай сухія зносіны, але яны ёсць, — радуецца яна. — Цяпер я атрымліваю асалоду ад жыцця. Шчасце — гэта працэс, таму жыву ў гэтым працэсе».

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Палітвязня Мікалая Дзядка перавялі ў гродзенскую турму
«Я сам выйшаў на КДБ і прапанаваў ім супрацоўніцтва». Сябра Сойма Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч прызнаўся ў супрацоўніцтве са спецслужбамі 5
Беларусам, якія ляцяць у Расію, больш не патрэбны ПЛР-тэст
«У людзей страх перад чалавекам у форме. І міліцыі страшна трапіць у калонію, бо там ім таксама не соладка, можа, яшчэ і горш» 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
«Заходзіш у ваду і наступаеш на дохлую рыбу». На Смалявіцкім вадасховішчы — мор карасёў
«Прывыкаць да добрага не варта»… У палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага цяпер — чырвоная бірка
У Полацку затрымалі вакалістку гурта «Варган» Ксенію Глот
«Трох маіх катоў аддалі назаўсёды». Наталля Хершэ збіраецца выкупіць аднаго з гадаванцаў 5
Кропка незвароту. Як Украіна канчаткова змяніла стратэгію ў адносінах з Грузіяй 2
У МЗС Беларусі назвалі «стратэгічнай памылкай» рашэнне НАТА запрасіць у Альянс Фінляндыю і Швецыю
Украіна заявіла пра перамогу ў «вайне за боршч». ЮНЕСКА прызнала страву ўкраінскай
Усяго патроху
Папа Францішак заклікаў маці перастаць прасаваць хлопцам кашулі, а мужчын — быць смялейшымі
Беларуска ўдзельнічае ў мексіканскім шоу «Голас». Ёсць першыя поспехі
Сабака штоночы прыходзіў да немаўляці для таго каб упэўніцца, што з ім усё добра. Гэтае ВІДЭА стала вірусным
У Японіі прадалі адну вішаньку за 300 даляраў. Як такое магчыма?
Прапаганда публікуе фота «палонных украінскіх нацыстаў са свастыкай па ўсім целе». Але гэтае фота зрабілі ў Беларусі 17 гадоў таму
Прапагандысты паспрабавалі сілы ў «Што? Дзе? Калі?» — чым скончылася?
Варэнне з пялёсткаў руж — стары беларускі рэцэпт, просты і прыгожы
Спорт
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Здарэнні
На ахоўнікаў, якія збілі беларускага самбіста ў Сочы, завялі крымінальную справу. Яны затрыманыя
У Маскве за забойства сям'і 27 гадоў таму затрымалі жыхара Беларусі

На папулярным у Егіпце курорце акула напала на жанчыну. Тая загінула
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 6
Недасведчаны кіроўца пратараніў будынак у раёне Камароўкі
Невядомы запіхвае жывога лебедзя ў багажнік аўто на расійскіх нумарах ВІДЭА 5
У Мінску сутыкнуліся два «Лэнд Роверы»
ДПК: Два чалавекі спрабавалі незаконна трапіць ва Украіну
Карысная інфа
Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды 1
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доўгажыхары ў ясным розуме. Вось хто можа ведаць сакрэт барацьбы з хваробай Альцгеймера
Хатнія сродкі ад сонечных апёкаў — простыя і эфектыўныя. Адразу ж паменшаць боль
У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Ад унітазаў да аўтазапчастак. Якія тавары завозяцца ў Беларусь па шэрых схемах і колькі на гэтым зарабляюць пасярэднікі 1
«Коммерсант»: Беларусь пачала адгрузкі калію праз расійскія парты, але па дэмпінгавых цэнах 1
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ 2
Меркаванні
Дзмітрый Яраш заклікаў Украіну дапамагчы беларусам стварыць сваё войска і вызваліць Беларусь 3
Народзе, «Наша Ніва» зноў адкрывае каменты. Вось чаму і вось якія механізмы бяспекі 48
У чым сёння праяўляецца незалежнасць Беларусі? На колькі яна пахіснулася? Ці слушна казаць пра акупацыю? Спыталі ў палітолагаў 3
Таццяна Гацура-Яворская: Бачу два траўмаваныя народы 1
Гісторыя
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
Культура
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці
«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна 1
У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст»
Памёр ураджэнец Мінска, стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год
У Копысі паставілі помнік Купалу аўтарства кітайскага скульптара. Пра падабенства можна спрачацца
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Свет
СМІ: Расійскага хакеіста Фядотава адправяць служыць на Новую Зямлю, каб паслаць «мэседж» іншым гульцам 2
Падчас пратэстаў у Каракалпакстане загінулі 18 чалавек
Украіна заявіла, што расійскае судна з украінскім збожжам затрыманае Турцыяй
Падчас пратэстаў ва Узбекістане былі ахвяры — колькасць загінулых і пацярпелых не называецца 2
Масква назвала парушэннем канфідэнцыйнасці перамоваў запіс французскімі журналістамі дыялогу Пуціна і Макрона. Пуцін на запісе выглядае не найлепшым чынам 1
У Хургадзе з-за нападу акулы загінула яшчэ адна жанчына
Брытанская разведка расказала пра планы расіян аб псеўдарэферэндуме ў Херсонскай вобласці
Галоўнае
Раім добры спосаб паліву раслін — ён падыдзе на час спёкі і ад’езду
«Я сам выйшаў на КДБ і прапанаваў ім супрацоўніцтва». Сябра Сойма Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч прызнаўся ў супрацоўніцтве са спецслужбамі 5
Беларусам, якія ляцяць у Расію, больш не патрэбны ПЛР-тэст
СМІ: Расійскага хакеіста Фядотава адправяць служыць на Новую Зямлю, каб паслаць «мэседж» іншым гульцам 2
«У людзей страх перад чалавекам у форме. І міліцыі страшна трапіць у калонію, бо там ім таксама не соладка, можа, яшчэ і горш» 1
Лукашэнка прапанаваў народу ЗША забыцца пра рознагалоссі 4
Ад унітазаў да аўтазапчастак. Якія тавары завозяцца ў Беларусь па шэрых схемах і колькі на гэтым зарабляюць пасярэднікі 1
Усяго патроху
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
Фоткаўся з Лукашэнкам, працаваў у прэс-службе хакейнага «Дынама». Стала вядома асоба беларуса, пабітага ў Сочы 7
Залева затапіла Мінск — у некаторых раёнах сапраўдныя вадаспады 1
Як у Мінску адзначаюць Дзень Незалежнасці ФОТЫ
Фота / Відэа
У чым сёння праяўляецца незалежнасць Беларусі? На колькі яна пахіснулася? Ці слушна казаць пра акупацыю? Спыталі ў палітолагаў 3
Мастак стварыў пяціметровую «дошку гонару» з «пакаяннымі» відэа беларусаў — убачанае ўражвае
Апытанка
Самае чытанае
«Я сам выйшаў на КДБ і прапанаваў ім супрацоўніцтва». Сябра Сойма Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч прызнаўся ў супрацоўніцтве са спецслужбамі 5
«Гэта перш за ўсё небяспечна для беларускага народа». Зяленскі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі 7
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 10
Масква назвала парушэннем канфідэнцыйнасці перамоваў запіс французскімі журналістамі дыялогу Пуціна і Макрона. Пуцін на запісе выглядае не найлепшым чынам 1
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Самае лайканае
Народзе, «Наша Ніва» зноў адкрывае каменты. Вось чаму і вось якія механізмы бяспекі 48
Добраахвотнік Ігар «Янкі» Номан: Калі вайскоўцы з Беларусі ўвойдуць ва Украіну, справіцца з імі будзе лягчэй, чым з буратамі
Нязломная Літва. Як Вільня трымае жорсткі курс у адносінах да Масквы і атрымае самы сучасны завод паўправаднікоў у Еўропе
CNN: Украіна стала паспяхова прымяняць сістэмы HIMARS для нападаў на расійскія камандныя пункты 1
«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ 1
Гарачыя тэмы
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 10
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 6
Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын 7
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
Лукашэнка: Наш удзел у гэтай спецаперацыі мною вызначаны даўно 5
Каця Пытлева: У мяне рак 9
Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ 2
Алег Гайдукевіч прызнаўся, што развёўся з жонкай
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх