«Беларускі народ з трывогай успрыняў драматычныя падзеі, якія адбыліся ў брацкім Казахстане. Арганізаваная на вашу краіну атака бандфармаванняў, якая пацягнула шматлікія чалавечыя ахвяры і разбурэнні, чарговы раз паказала ўсім нам страшную пагрозу, якую нясе свету міжнародны тэрарызм.

Відавочная падрыўная мэта экстрэмістаў — дэстабілізаваць шматнацыянальны Казахстан, пасеяць хаос, развязаць у краіне братазабойчую вайну для здзяйснення антыканстытуцыйнага перавароту і змены палітычнага курсу.

Беларусь ужо сутыкалася з падобным выклікам, таму разумее ўсю вастрыню сітуацыі, якая стварылася, і каласальную адказнасць за лёс краіны, якая лягла на плечы яе кіраўніцтва.

Найцяжэйшыя выпрабаванні, якія выпалі брацкаму народу Казахстана, беларусы перажываюць, як уласную трагедыю. Мы выказваем надзею на больш хуткае ўсталяванне міру і спакою на Казахстанскай зямлі і гатовыя ўсяляк спрыяць стабілізацыі сітуацыі.

Прашу перадаць, Паважаны Касым-Жамарт Кемелевіч, словы глыбокай спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым»

Чаму падзеі ў Казахстане нельга параўноўваць з беларускімі, але што з іх логікі трэба запомніць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0