25-гадовага хлопца абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Яго затрымлівалі ў жніўні 2020 года і адпусцілі праз тры дні. Дзмітрый тады з'ехаў на заробкі ў Расію. У ліпені 2021 года яго там затрымалі.
Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць Падлобнікава Беларусі.