Пра гэта паведаміў гендырэктар аэрапорта Вячаслаў Харанека ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі», піша reform.by.
«Цяпер абмяркоўваюцца ўмовы новых рэйсаў у Мінск з расійскімі перавозчыкамі: з Уфы, Пскова, Мурманска, Сочы, Самары, Санкт-Пецярбурга і іншых гарадоў», — сказаў Харанека.
Таксама ў аэрапорце разлічваюць на зняцце абмежаванняў ЕС, што дазволіць заходнім авіякампаніям вярнуцца ў Мінск.
Палёты ў Беларусь не рэкамендуюцца еўрапейскім кампаніям пасля гвалтоўнай пасадкі 23 мая рэйса Ryanair Афіны — Вільня, у выніку якой былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.
Таксама аэрапорт вядзе перамовы з авіякампаніямі з В'етнама, Туніса, Тайланда, Ірана, Марока, Катара, Малдовы, Кеніі, Эфіопіі, Венесуэлы.





