«Я даведалася пра гэта ў суботу, 8 студзеня. Сын пазваніў з калоніі і кажа, што яму прыйшла адмова. Ліст з адмовай Дзіма атрымаў яшчэ 5 студзеня. Сёння перазваніла ў калонію, там пацвердзілі. Падрабязнасцей, чаму адмовілі, што там ды як — я нічога не ведаю», — кажа Вольга Гопта, маці Дзімы. 

Яна кажа, сын успрыняў навіны вельмі цяжка.

«Дзіма рыдаў падчас званка, не мог спыніцца. Ён жыў толькі гэтым, чакаў гэтага памілавання, чакаў, што будзе дома», — скрозь слёзы расказвае Вольга. 

Жанчына звязвалася з Васкрасенскім, але адказу, чаму адмовілі ў памілаванні, так і не атрымала.

«Як я зразумела, яны там і самі не ведаюць, чаму быў такі адказ. 

Дзіме застаўся год. Бліжэйшае спатканнне, меркавана, недзе ў сакавіку. Будзем спрабаваць яго выцягнуць, спадзяюся, ён гэта ўсё неяк перажыве. Будзем пісаць зноў лісты, зноў на імя Лукашэнкі. Але чаго чакаць — я не ведаю, нічога не магу сказаць», — кажа Вольга Гопта.

«Дзіма заплакаў: «Мама, не хачу!» За беспарадкі ў калонію адправілі хлопца з разумовай адсталасцю

«Мама, мне вельмі сорамна, што я тут». Маці Дзмітрыя Гопты са Жлобіна сустрэлася з сынам у калоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0