Спачатку суд асудзіў 65-гадовага інжынера на 15 сутак, а пасля 3 разы дадаваў той жа тэрмін.
«Пакаяннае відэа» з удзелам Шалковіча, выстаўленае ў тэлеграм-канале МУС Беларусі, зрабілася мемам: мужчына тлумачыў, што любіць спалучэнне белага з чырвоным, бо любіць памідоры са смятанай, а ягоная жонка рыжая, і гэта таксама белы з чырвоным.
МУС тады пракаментавала затрыманне Анатоля: «65-гадовы інжынер сталічнага прадпрыемства арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі. Вырабленыя сцягі мужчына закідваў на дрэвы».





