Фота кампаніі Everdrone. 

«Я ехаў на працу ў мясцовую бальніцу, калі выглянуў з акна машыны і ўбачыў чалавека, які страціў прытомнасць на дарожцы побач з домам. Я адразу зразумеў, што нешта не так, і кінуўся на дапамогу. У мужчыны не было пульсу, таму я пачаў рабіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю, папрасіўшы іншага мінака патэлефанаваць па нумары 112. Літаральна праз некалькі хвілін я ўбачыў, як нешта ляціць над маёй галавой. Гэта быў дрон-робат з дэфібрылятарам!» — распавёў доктар Алі Муфаса, які выратаваў пажылога чалавека.

Падчас чатырохмесячнага даследавання служба экстранай паветранай дастаўкі атрымала ад дыспетчараў хуткай дапамогі 14 паведамленняў аб сардэчных прыступах, для якіх падыходзіла выкарыстанне дронаў. Дроны ўзляцелі ў 12 з гэтых выпадкаў, 11 спробаў закончыліся паспяхова. Сем разоў дэфібрылятары былі дастаўлены да прыезду хуткай дапамогі.

Чалавеку, у якога здарыўся сардэчны прыступ, неабходная дапамога на працягу дзесяці хвілін, тады ёсць шанцы яго выратаваць. У Еўропе здараецца каля 275 000 выпадкаў спынення сэрца штогод, прычым прыкладна 70% выпадкаў прыпадае на прыватныя дамы, дзе няма дэфібрылятара. Выжывальнасць складае ўсяго каля 10%.

У цяперашні час сэрвіс пакрывае 200 000 жыхароў Швецыі. Кампанія заявіла, што ў гэтым годзе плануе пашырыць сваю дзейнасць у Еўропе.

Італьянскі студэнт запатэнтаваў маскі, якія мяняюць колер, калі іх больш нельга насіць

У арміі ЗША з’явіўся робат. Пакуль што ён працуе на кухні

У космас запусцілі ўнікальны касмічны тэлескоп, які каштаваў 10 мільярдаў даляраў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру