Праваабаронцы-вясноўцы падсумавалі статыстыку. За 2021 год за палітыку было затрымана 6443 чалавекі. 17 арыштаў у дзень!

А гэта ж толькі вядомыя, улічаныя выпадкі. Добра, калі ўдаецца сабраць звесткі пра палову арыштаў.

Часам чуеш у транспарце ад людзей, што «вунь колькі палітвязняў, а ўсе астатнія сядзяць і нічога не робяць, і баяцца». А пра чарговы арышт чуеш ад калег па працы: «Жах які, чарговая ахвяра». Або проста стомлена: «Арыштавалі яшчэ аднаго».

Але ж працяг арыштаў — гэта не ахвяра «моцнаму» рэжыму, а найперш сведчанне таго, што «супраціў працягваецца».

Што гэта значыць? Значыць, працягваецца Супраціў!

Не ахвяры, а героі!

Прашу, нагадвайце пра гэта ў СМІ і вялікіх каналах.

І дзякуй вам за вашу працу!

Ад рэдакцыі. Шаноўныя чытачы, дасылайце свае меркаванні, назіранні, навіны, тэмы, што вас хвалююць, у рэдакцыю «Нашай Нівы»:

е-mail: [email protected]

тэлеграм-бот: t.me/nasa_niva_bot

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?