У Мінску раніцай не хадзілі ўсе трамваі
У 05:37 у трамвайным парку праз пашкоджанне кантактнай сеткі адбылося спыненне руху трамваяў на маршрутах № 1, 3, 4, 5, 6, 7, 9, 11.
Праз гадзіну, у 06:43, рух аднавілі, паведаміў Мінсктранс.
А пакуль трамваі не хадзілі, арганізавалі асовыя аўтобусныя маршруты: №903 «ДС Возера — З. Бядулі»; № 906 ДС Карбышава — Чырвоная; №907 З. Бядулі — Будзёнага; №909 ДС Серабранка — Трактарны завод
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ