Getty Images

Лічыцца, што жывёла знайшла скарб, адчайна шукаючы ежу мінулай зімой, якая была вельмі суровай. Рэгіён тады накрыў моцны снегапад падчас шторму «Філамена», піша Бі-бі-сі Украіна.

У адчайных спробах знайсці ежу жывёла раскапала невялікую шчыліну каля свайго сховішча. Але прымянення старым манетам барсук не прыдумаў, пакінуўшы частку з іх ля свайго логава.

Археолагі знайшлі 209 прадметаў падчас наведвання пячоры Ла-Куэста разам з мясцовым жыхаром.

Калекцыя манет аказалася сапраўднай знаходкай, якая датуецца прыкладна 3-5 стагоддзямі нашай эры. Лічыцца, што манеты былі выраблены ў Канстанцінопалі (Стамбул) і Салоніках, распавёў адзін з даследнікаў у каментары іспанскай газеце El País.

Даследчыкі дадалі, што гэта самы вялікі на сёння скарб рымскіх манет, знойдзены ў пячоры на поўначы Іспаніі.

Іншыя манеты знайшлі ў лясах Града ў 1930-х гадах. Тады ў гэтым раёне знайшлі 14 залатых манет часоў праўлення рымскага імператара Канстанціна I.

Даследчы праект, які фінансуецца Дэпартаментам культуры правінцыі Астурыя, знаходзіцца на пачатковым этапе, і даследчыкі спадзяюцца вярнуцца ў гэтую мясцовасць, каб правесці дадатковыя раскопкі.

Але пакуль толькі барсук ведае, ці можна знайсці яшчэ скарб.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру