tengrinews..kz

tengrinews..kz

Вывад міратворцаў пачнецца праз два дні і зойме не больш за дзесяць дзён, сказаў ён.

Нагадаем, што Такаеў звярнуўся па дапамогу ў Арганізацыю Дагавора краін аб калектыўнай бяспецы, і ў Казахстан адправіліся таксама і беларускія вайскоўцы. 

«План атакі на Казахстан быў комплексным, над ім працавалі прафесіяналы», — заявіў сёння Такаеў падчас выступу ў парламенце, ён зазначыў, што баевікі мелі намер захапіць уладу, аднак спробы дзяржаўнага перавароту ў Казахстане праваліліся.

Паводле прэзідэнта краіны, Камітэт нацбяспекі не разглядзеў пагрозу, а ў шэрагу гарадоў прадстаўнікі КНБ пакінулі месца службы ў перыяд беспарадкаў.

Новым прэм'ер-міністрам Такаеў прызначыў Аліхана Смаілава. 

Таксама паведамляецца, што падчас беспарадкаў у Казахстане затрыманыя каля 10 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0