«Дзякуючы першаму прэзідэнту [Казахстана] Елбасы ў краіне з'явілася група вельмі прыбытковых кампаній і праслойка людзей, багатых нават па міжнародных мерках. Лічу, што прыйшоў час аддаць належнае народу Казахстана і дапамагаць яму на сістэмнай і рэгулярнай аснове», — заявіў Такаеў.

Ён даручыў ураду скласці спіс прыбытковых кампаній і ўзгадніць з імі памер штогадовых узносаў у Народны фонд краіны.

Па словах Такаева, існуе рызыка «неабгрунтаванага» вываду капіталу за мяжу, у тым ліку з дапамогай заключэння незаконных здзелак. У сувязі з гэтым ён даручыў праверыць вывад сродкаў асобнымі фінансава-прамысловымі групамі.

Такаеў таксама даручыў ураду перабудаваць працу Банка развіцця Казахстана, які, паводле яго слоў, «практычна стаў асабістым, прадстаўляючы інтарэсы асобных фінансава-прамысловых і будаўнічых груп».

Прэзідэнт Казахстана назваў неэфектыўнай сацыяльна-эканамічную сістэму ў краіне, выгаду ад якой у першую чаргу атрымліваюць фінансава-алігархічныя групы. Такаеў лічыць, што алігаполіі сур'ёзна абмежавалі развіццё свабоднага рынку і знізілі канкурэнтаздольнасць краіны.

Акрамя таго, Такаеў абвясціў пяцігадовы мараторый на павелічэнне заробкаў членаў урада, дэпутатаў і кіраўнікоў мясцовых адміністрацый (акімаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0