Гэта журналіст Андрэй Кузнечык, а таксама аналітык Дзяніс Насура, Святлана Каленчыц, Мікіта Дзмітрыеў, Фёдар Жэжэлеў, Антон Лучкін, Аляксандр Гашко, Святлана Хромава, Яна Хромава, Сяргей Батура, Галіна Сямечка, Антон Драздоўскі, Кірыл Малышэнка, Яўген Восіпчык, Алена Лазарчык і Матфей Гаўрыленка.

Цяпер у Беларусі 978 палітвязняў.

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, двойчы яму давалі па 10 сутак, але 15 снежня на волю ён не выйшаў. Пазней стала вядома, што на яго заведзеная крымінальная справа — па якім артыкуле, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0