Па даных Службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі (СДБ), падазраваныя сустракаліся з прадстаўнікамі ваеннай разведкі на тэрыторыі Расіі. Абодва змешчаныя пад варту, паведамляе Delfi.lv.

Першы з затрыманых, паводле версіі пракуратуры, «выкарыстаў кола кантактаў, наладжаных падчас сваёй прафесійнай дзейнасці, для атрымання, абагульнення, аналізу і перадачы расійскай вайсковай разведцы інфармацыі аб баявых магчымасцях, планах і навучанні Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, абаронных закупках і пашырэнні прысутнасці сіл NATO».

Па справе другога падазраванага вядома, што яго вінавацяць у шматгадовым супрацоўніцтве з расійскай разведкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0