10 студзеня Алейнік узяў удзел ва ўрачыстай навагодняй аўдыенцыі Папы Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе.

Пасля аўдыенцыі адбыліся перамовы з дзяржаўным сакратаром П’етра Паралінам.

«Былі абмеркаваныя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў межах міжнародных арганізацый, а таксама сумесныя намаганні па ўмацаванні міжканфесійнага дыялогу» — паведамляе catholic.by.

Таксама запланаваныя сустрэчы Сяргея Алейніка з cакратаром па адносінах з дзяржавамі (міністрам замежных спраў) Дзяржаўнага Сакратарыята Святога Пасаду арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам і Старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0