Яго вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.
Суддзя Наталля Бугук прысудзіла хлопцу тры гады «хіміі», а таксама вынесла прыватнае вызначэнне ў бок кіраўніцтва Тэатра юнага гледача аб тым, каб у калектыве «праводзілася прафілактычная праца па недапушчэнні парушэння супрацоўнікамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах».
Кірыл быў вызвалены з-пад варты ў зале суда да вызначэння парадку адбыцця пакарання.
0
0
0
0
0
0