— Пастаянная сувязь з Сяргеем у нас праз адваката, але цяпер і адвакаты пастаўленыя ў такія ўмовы, што мала што могуць сказаць, — расказала «Народнай волі», жонка журналіста. — Таму ведаю, што муж жывы і як быццам здаровы, вось і ўсе навіны.

Што тычыцца асабістай перапіскі, то, наколькі я зразумела, нашы лісты Сяргей практычна не атрымлівае, а вось ягоныя рэгулярна даходзяць.

Піша, што нармальна трымаецца. Яму пастаянна мяняюць камеры, пераводзяць з адной у іншую. Сутыкаецца з людзьмі розных сацыяльных слаёў, але паведамляе, што там вельмі шмат аднадумцаў, з якімі прыемна пагутарыць.

Рэгулярна перадаём Сяргею лекі, бо ў яго ішэмічная хвароба сэрца. Неабходныя прэпараты, якія ён прымае ўжо некалькі гадоў. А не так даўно папрасіў супрацьзапаленчыя сродкі, магчыма, з’явіліся нейкія новыя праблемы.

Паводле слоў Жанны Сацук, у такой сітуацыі ёй таксама даводзіцца нялёгка.

— Прымаю сітуацыю такой, якая ёсць, — кажа яна. — Сама сяджу на медыцынскіх прэпаратах, бо таксама праблемы са здароўем — у мяне прыроджаны парок сэрца з паталогіяй. Пасля арышту Сяргея здароўя, безумоўна, не дадалося, пастаянна збіваецца сардэчны рытм.

Але дачка з зяцем і дзевяцігадовым унукам цяпер са мной жывуць, так што я пад наглядам. Дапамагаюць, на дом прадукты заказваем. Перыядычна я і сама нешта ў краме купляю, каб перадачу адправіць мужу.

Сяргей да пасадкі быў гатовы, бо крымінальную справу не закрывалі, і ён разумеў, што ў любы момант могуць кінуць за краты. З’язджаць за мяжу не збіраўся, ды і немагчыма было гэта зрабіць — быў пад падпіскай аб нявыездзе.

Няпростая і непрыемная сітуацыя, але, думаю, Сяргей вытрымае…

Пра крыніцы ў КДБ і Юрыя Зісера, фантастычныя раманы і слёзы жонкі: шчырая гутарка з Сяргеем Сацуком

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру