На волю выйшаў палітвязень Васіль Пілец. Ён цалкам адбыў пакаранне
12 лютага мінулага года судом Кастрычніцкага раёна Гродна Васіль Пілец быў асуджаны да 1 года «хатняй хіміі», але па пратэсту пракурора пакаранне замянілі на 1 год звычайнай «хіміі».
Абвінавацелі Пільца па арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за тое, што 14 снежня 2020 года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў праўладнага руху «Антывандал», калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга.
З траўня Васіль адбываў прысуд у ваўкавыскай ПУАТ №29.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ