Анжаліка Агурбаш. Фота: angelicaagurbash / Instagram

Эканамічны суд горада Мінска ў чэрвені 2021 года пастанавіў, што Анжаліка Агурбаш павінна вярнуць кампаніі «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза» 49 адзінак тавару, якія яна павінна была прадаць у Маскве.

«Белкаапсаюз» спачатку спрабаваў вырашыць пытанне з Агурбаш у дасудовым парадку, аднак калі гэта не атрымалася, накіраваў справу ў суд. Іск быў задаволены. Агурбаш на працэсе не прысутнічала.

У выніку спачатку расійскія судовыя прыставы налічылі суму ў больш як 198 тысяч расійскіх рублёў (на той момант каля $2755). А цяпер вырашана спагнаць асноўны кошт нявернутага тавару. Паводле звестак Белкаапсаюза, Агурбаш так і не ўдалося прадаць футравыя вырабы, паведамляе Office Life.

Праблемы ў спявачкі пачаліся пасля таго, як яна падтрымала пратэсты 2020 года. У Беларусі на яе заведзеная крымінальная справа за абразу Лукашэнкі і «распальванне варожасці». Яе абвясцілі ў вышук, былі допыты ў Расіі, аднак у РФ яе не затрымлівалі.

Як беларускія пратэсты змянілі лёсы акцёраў і спевакоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру