За мінулыя суткі каранавірусам заразіліся 3 395 785 чалавек — гэта максімум з пачатку пандэміі, сведчаць звесткі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Памерлі ад кавіду за 24 гадзіны 7 735 чалавек. Агульная колькасць захварэлых перавысіла 312 мільёнаў, усяго з пачатку пандэміі ахвярамі захворвання сталі больш за 5,5 млн чалавек.

На першым месцы па сутачнай колькасці інфікаваных — ЗША (1 399 136). За імі ідуць:

— Францыя (338 858);

— Італія (220 519);

— Індыя (194720);

— Вялікабрытанія (115 280).

12 студзеня СААЗ паведаміла аб рэкорднай колькасці інфікаваных за тыдзень — больш за 15 млн, памёр 43 461 чалавек.

Эксперты арганізацыі прагназуюць, што наступныя тры месяцы будуць вельмі цяжкія, а цягам некалькіх тыдняў інфікуецца больш за палову еўрапейцаў;

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?