«Шведскія спажыўцы не павінны настолькі пакутаваць з-за, сярод іншага, расійскіх паводзінаў на еўрапейскім рынку энергетыкі», — заявіў міністр энергетыкі Швецыі Хашаяр Фарманбар і падкрэсліў, што гэта выключная сітуацыя.

Улады Швецыі маюць намер даць субсідыі 1,8 мільёна хатніх гаспадарак, спажыванне электраэнергіі якіх перавышае 2000 кілават-гадзін у месяц.

Аптовыя цэны на поўдні Швецыі ў снежні 2021-га былі амаль у пяць разоў вышэйшыя, чым у тым жа месяцы 2020 года. На фоне пахаладання многія спажыўцы сутыкнуліся з праблемай вялікіх рахункаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?