Фота МНС
Клубы дыму заўважыла работніца чыгуначнай станцыі. Яна і выклікала ратавальнікаў. Да прыезду спецыялістаў вяскоўцы выбілі дзверы і вынеслі на паветра гаспадыню, якая ляжала на падлозе ў калідоры. Дактары канстатавалі смерць пенсіянеркі, паведамляе «Рэгіянальная газета».
Жанчыне быў 101 год.
Яна жыла адна, але штодзень да яе заходзіў пляменнік, які дапамагаў па гаспадарцы.
Меркаваная прычына — вуголле, якое выпала з печкі.