«Наша Ніва» звязалася з Курганавым. Аказваецца, ён сам страціў прытомнасць 11 студзеня па невядомай яму прычыне. Падаў беларус патыліцай аб зямлю, таму патыліца траўмаваная.
Удар быў моцны, дальнабойшчык прыйшоў у сябе толькі ў шпіталі, куды яго завезлі выпадковыя мінакі. Адразу яго накіравалі ў рэанімацыю, але цяпер ён у звычайнай палаце.
«Калі я прыйшоў у прытомнасць, першай маёй думкай было тое, што з грузам і дзе машына — не мог гэтага дакладна ўспомніць»,— кажа мужчына.
Але аказалася, што казахскія медыкі самі звязаліся з працадаўцам, і яго калега з іншага, суседняга рэйса, аператыўна прыбыў працягнуць рэйс Курганава — змесціва кінутай без гаспадара машыны ніхто не чапаў, ніхто ў яе не лазіў.
Роўна як і не было скрадзена нічога з асабістай маёмасці Курганава, што на фоне падзей у краіне можна ацэньваць як вялікую ўдачу.
Цяпер Курганаў чакае, пакуль гэты ягоны калега будзе вяртацца з рэйса назад, каб падабраць яго з бальніцы і завезці ў Беларусь на той самай машыне.
Якасць казахскай бальніцы, у якую ён трапіў, Курганаў ацэньвае высока.
«Бальніца абласная, вельмі добрая, медыкі цудоўныя, ставяцца да мяне тут прыязна, без негатыву, ва ўсім дапамагаюць, дзякуй усім вялікі!», — рэзюмаваў дальнабойшчык.