Фота Reuters
Паведамляецца, што сербу могуць забараніць уезд у Аўстралію на тры гады.
5 студзеня Джокавіч — першая ракетка свету — прыляцеў у Мельбурн для ўдзелу ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе. Аднак тады візу спартсмена анулявалі аўстралійскія памежнікі.
Паводле афіцыйнай версіі, тэнісіст не змог падаць усе дакументы, якія дазваляюць уезд у краіну для ўдзелу ў турніры, ён не меў абавязковай для ўсіх вакцынацыі супраць кавіду.
Невядома, ці вакцынаваўся Джокавіч. Сам ён пра гэта не казаў, але летась выказваўся супраць прымусовай вакцынацыі. А апошнім часам пазбягаў адказу на гэтае пытанне.
10 студзеня аўстралійскі суд адмяніў рашэнне аб ануляванні візы Джокавіча і даручыў выпусціць яго на волю з дэпартацыйнай гасцініцы.
Учора Джокавіч пры лёсаванні нават атрымаў імя суперніка ў першым раўндзе турніру.
У Аўстраліі анулявалі візу топ-тэнісісту Джокавічу. Яго збіраюцца дэпартаваць з-за адсутнасці прышчэпкі
Аўстралійскі суд адмяніў рашэнне аб ануляванні візы Новака Джокавіча. Ён, магчыма, зможа ўдзельнічаць у Australian Open
Новы паварот у справе Новака Джокавіча: магчыма, топ-тэнісіст падрабіў вынікі ПЛР-тэста





