3 студзеня ў адной з вёсак Слонімскага раёна 39-гадовая жанчына даядала навагоднія стравы са сваім 15-гадовым сынам.
У іх завязалася спрэчка наконт дзяўчыны падлетка. У выніку канфлікту хлопец пачаў абражаць маці, вываліў на галаву жанчыне місу аліўе, а пасля схапіў яе за шыю, паставіў перад сабой на калені і паваліў на падлогу.
Жанчына пайшла да суседкі, выклікала міліцыю і напісала заяву па факце прычынення цялесных пашкоджанняў. Аднак пашкоджанняў не выявілі.
Матэрыялы справы адправілі ў камісію па справах непаўналетніх.
0
0
0
0
0
0