Пару год таму яна прадказвала Брэксіт, Борыса Джонсана на пасадзе прэм'ер-міністра, а таксама тое, што Гары і Меган рассварацца з каралеўскай сям'ёй.

Яна лічыць, што містар Джонсан застанецца на Даўнінг-стрыт у гэтым годзе, перажыўшы лідара лейбарыстаў сэра Кейра Стармера, і прадказвае членам каралеўскай сям'і новыя выпрабаванні, у тым ліку «скандалы, і нават нешта горшае».

Што тычыцца свету футбола, Джэмайма прадказвае, што «Манчэстэр Сіці» саступіць тытул чэмпіёна Прэм'ер-лігі супернікам з «Манчэстэр Юнайтэд», якія цяпер займаюць 7-ы радок у агульнай табліцы.

Джэмайма з горада Бат пачала рабіць прадказанні ва ўзросце васьмі гадоў і кажа, што атрымала ў спадчыну гэты дар ад сваёй цёткі, якая варажыла на кававай гушчы.

«Звычайна я дакладная ў сваіх прагнозах на 75—90%. Я праглядаю свае прагнозы кожны год і думаю: «Так, і гэта здарылася, і гэта».

Для сваіх прагнозаў Джэмайма выкарыстоўвае свежую вустэршырскую спаржу, вырашчаную ў даліне Іўшэм. Яна бярэ жменю сцябнінаў, падкідвае іх у паветра і «счытвае» формы, якія яны ўтвараюць, калі прызямляюцца.

Сёлета жанчыне спатрэбілася больш за 24 гадзіны за дзве сесіі, каб зрабіць свае прагнозы. Сярод іх досыць шмат абстрактных (кшталту кавід застанецца з намі назаўсёды, людзі будуць больш працаваць з дому, нечаканыя смерці легенд шоў-бізу будуць шакаваць прыхільнікаў, а клімат будзе псавацца), мы ж звернем вашу ўвагу на канкрэтныя факты: на думку варажбіткі, сёлета чэмпіёнам свету па футболе стане Харватыя, а Оскар за найлепшы фільм атрымае карціна «Сіла сабакі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру