Рустамас Любаевас. Фота: Delfi.lt

Рустамас Любаевас. Фота: Delfi.lt

«У кантэксце вырашэння гэтай праблемы можна чакаць пэўнай рэакцыі, могуць пачасціцца спробы выцяснення мігрантаў у Літву, таму мы ахоўваем мяжу ва ўзмоцненым рэжыме, нам дапамагаюць іншыя ўстановы: вайскоўцы, паліцыя», — у пятніцу заявіў Любаевас.

У чацвер памежнікі развярнулі 18 замежнікаў пасля трохдзённага перапынку. Сітуацыю з узрастаннем колькасці спробаў перасячэння мяжы Любаевас не драматызуе і падкрэслівае, што абстаноўка стабільная.

«З гэтага года ў нас не было такіх дзён, каб было больш за 10 чалавек не прапушчана ў Літву. Магчыма, здаецца, што павелічэнне значнае, аднак, улічваючы тое, што гэта ўсяго 18 чалавек, не будзем драматызаваць сітуацыю», — адзначыў кіраўнік памежнай службы Літвы.

«Пакуль сітуацыя застаецца стабільнай», — дадаў ён. Па словах Любаеваса, на падставе публічных даных, у Беларусі знаходзіцца каля тысячы мігрантаў, якія могуць спрабаваць перайсці мяжы Літвы, Латвіі ці Польшчы.

У сувязі са стабілізацыяй сітуацыі з поўначы на прыгранічным участку адмяняецца рэжым надзвычайнага становішча. Аднак не адмяняецца абвешчаная раней экстрэмальная сітуацыя.

Любаевас адзначыў, што гэта радыкальна не мяняе характар працы: будзе працягнутая ахова мяжы і памежнага ўчастка. У лістападзе мінулага года Сейм увёў надзвычайнае становішча на памежжы з Беларуссю і на пяць кіламетраў ад мяжы, а таксама ў месцах размяшчэння мігрантаў у Кібартай, Медзінінкай, Пабрадзе, Руклі і Вільні.

«Гэта быў асноўны лагістычны калідор». Як цяпер «Беларуськалій» будзе пастаўляць прадукцыю на экспарт?

Шрайбман: Гэта будзе самы моцны аднамомантны эканамічны ўдар з усяго, што Захад рабіў з Мінскам дагэтуль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0