Федасенку і Юхневіча абвінавачвалі ў вырабе і распаўсюдзе «пратэсных улётак, стыкераў, газет», а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах у жніўні—верасні 2020 года.

Дзеянні кваліфікаваліся паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Суддзя Валянціна Зянькевіч прызнала Федасенку і Юхневіча вінаватымі і асудзіла абодвух на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?