У Злучаных Штатах разглядаюць магчымасць падрыхтоўкі ўкраінскіх байцоў, калі Расея акупуе большую частку або ўсю тэрыторыю Украіны.

Адзначаецца, што на працягу многіх гадоў чыноўнікі ЗША вагаліся адносна таго, якую вайсковую падтрымку аказаць Украіне, баючыся справакаваць Крэмль. Цяпер адміністрацыя Байдэна разглядае магчымасць падтрымаць магчымы паўстанцкі рух у выпадку акупацыі Расіяй.

У прыватнасці, план дапамогі ўкраінскім паўстанцам уключае варыянты дапамогі, якія дазволяць паўстанцам непрыкметна выязджаць з Украіны і вяртацца назад.

Акрамя матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі і ўзбраення, Злучаныя Штаты і саюзнікі па НАТА таксама маглі б перадаваць медыцынскае абсталяванне. Суразмоўца NYT кажа, што ў выпадку эскалацыі ЗША амаль дакладна будзе пастаўляць зброю ўкраінцам.

Адмірал ЗША, былы камандуючы вайсковымі сіламі НАТА ў Еўропе Джэймс Стаўрыдзіс звярнуў увагу, што ЗША падтрымлівалі маджахедаў у Афганістане супраць савецкага ўварвання ў канцы 1970-х, 1980-х гадах.

«Узровень вайсковай падтрымкі ўкраінскага супраціўлення будзе на парадак вышэйшы за той, які мы аказвалі афганцам», — кажа Стаўрыдзіс.

Раней у ЗША заявілі, што ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну можа пачацца ў прамежак з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру