Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, то выявілі на падлозе без прытомнасці шасцігадовую дзяўчынку. Яна была адразу ж вынесена на свежае паветра і перададзена брыгадзе хуткай дапамогі. Дзяўчынку шпіталізавалі.
Зараз дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане.
Сёння СК назваў папярэднюю прычыну пажару: пакінутая ў разетцы зарадная прылада для мабільнага тэлефона. Прычым на момант пажару дзяўчынка знаходзілася дома адна.





