Фота Roni Rekomaa, Lehtikuva
Былы прэзідэнт пачуваецца добра і працягвае рэабілітацыю пасля перанесенай хваробы, паведамляе Yle.fi.
Ахцісаары паўторна заразіўся каранавірусам у снежні, а першы раз захварэў у сакавіку 2020 года.
Ён нарадзіўся ў 1937-м, а прэзідэнтам быў у 1994—2000 гадах. Ахцісаары быў першым прэзідэнтам краіны, абраным падчас прамых выбараў. Дагэтуль кіраўніка краіны абіраў парламент.





