Камандуючы спецпадраздзяленнем Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касем Сулеймані, а таксама намеснік кіраўніка іракскага шыіцкага апалчэння Абу Махдзі аль-Мухандзіс былі забітыя ў ноч на 3 студзеня 2020 года ў выніку аперацыі з ужываннем беспілотніка, праведзенай ЗША ў раёне міжнароднага аэрапорта Багдада.

У Вашынгтоне Сулеймані і аль-Мухандзіса лічылі датычнымі да арганізацыі нападу на амбасаду ЗША ў Багдадзе 31 снежня 2019 года. І Трамп тады казаў, што Сулеймані быў «тэрарыстам нумар адзін у свеце».

У адказ Іран тады наносіў удары па амерыканскіх базах у Іраку. І заяўляў, што Найвышэйшая рада нацыянальнай бяспекі Ірана падрыхтавала 13 варыянтаў помсты ЗША.

Здавалася б, Трамп ужо год не пры ўладзе, але ў Іране пра тую сітуацыю памятаюць і спрабуюць даць хоць бы сімвалічны адказ. У чацвер на сайце Вярхоўнага лідара Ісламскай Рэспублікі быў апублікаваны анімацыйны ролік. У ім паказана, як хакер у камуфляжнай форме іранскага ўзору кіруе баявым робатам, які рухаецца па вуліцах Фларыды ў кірунку рэзідэнцыі Трампа з амерыканскім сцягам на высокім флагштоку.

Робат пранікае на тэрыторыю, дзе Трамп гуляе ў гольф з іншымі палітыкамі. Хакер адпраўляе на тэлефон Трампа паведамленне на англійскай мове: «Забойца Сулеймані і той, хто аддаў загад, заплацяць за гэта». Пакуль ахвяра чытае тэкст, «ліквідатар» дае каманду беспілотніку, націскаючы на «пуск».

Пасля таго адміністрацыя Twitter заблакавала адзін з акаўнтаў Хаменеі, дзе з'явілася гэта відэа, як паведамляецца, назаўжды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру