Захоп закладнікаў адбыўся раніцай у суботу ў час службы, якая транслявалася ў інтэрнэце ў прамым эфіры. Пасля нападу трансляцыя спынілася, аднак тыя, хто за ёй сачыў, паспелі пачуць словы нападніка аб тым, што ён не хоча прычыніць каму-небудзь шкоды і, па ўсёй верагоднасці, яго чакае смерць. Было таксама чуваць, як ён просіць «паклікаць да тэлефона маю сястру».

У закладніках першапачаткова апынуліся чатыры чалавекі, у тым ліку рабін. Нападнік сцвярджаў, што мае пры сабе зброю і выбуховыя прылады.

Чалавек, які захапіў закладнікаў, патрабаваў вызваліць пакістанскага нейрахірурга Аафіі Сідзікі, якая адбывае 86-гадовы турэмны тэрмін паводле абвінавачвання ў забойстве амерыканскіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў ФБР у Афганістане. Сідзікі сядзіць у турме, што размешчана ў раёне тэхаскага горада Форт-Уэрт з той жа агламерацыі, што і Колівіл.

Захопнік прадставіўся братам Сідзікі, але пасля кампанія ABC News пагаварыла з адвакатам сапраўднага брата і той паведаміў, што ягоны кліент цяпер знаходзіцца ў іншым горадзе Тэхаса, Х'юстане.

Аблога сінагогі і перамовы аб вызваленні закладнікаў доўжыліся больш за дзесяць гадзін. Праз шэсць гадзін перамоў тэрарыст адпусціў аднаго з іх. Астатнія былі вызваленыя ў ходзе аперацыі спецслужбаў, падчас якой іх захопнік быў забіты.

Як паведамляе тэлекампанія CNN, прадстаўнік ФБР Мэт Дэсарна сказаў на брыфінгу, што асоба забітага ўжо ўстаноўлена, але расказаць грамадскасці, хто ён, ФБР і паліцыя пакуль не могуць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру