Фотакалаж zerkalo.io

Гэты дакумент — ліст намесніка старшыні Следчага камітэта Анатоля Васільева начальніку ўпраўлення СК па Мінскай вобласці Андрэю Лісу з просьбай камандзіраваць следчага Жодзінскага гарадскога аддзела СК у Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта.

Дакумент датаваны 28 снежня 2021 года. Вячорка, Пратасевіч, Матолька, Пуціла і «іншыя асобы» паводле яго абвінавачваюцца і падазраюцца па наступных артыкулах:

  • 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады — да 12 гадоў пазбаўлення волі);
  • 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — да 4 гадоў пазбаўлення волі);
  • ч. 1 і 3 арт. 293 (масавыя беспарадкі — да 15 гадоў пазбаўлення волі);
  • 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці — да 12 гадоў пазбаўлення волі);
  • 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь — да 12 гадоў пазбаўлення волі);
  • 188 (паклёп — да 3 гадоў пазбаўлення волі);
  • 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — да 4 гадоў пазбаўлення волі);
  • 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім — да 7 гадоў пазбаўлення волі);
  • 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці — да 8 гадоў пазбаўлення волі);
  • 356 (здрада дзяржаве — да 15 гадоў пазбаўлення волі).

Трое з пералічаных, уключаючы і самога Францішка Вячорку, па стане на сённяшні дзень жывуць за мяжой. Сцяпан Пуціла, стваральнік прызнанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім папулярнага тэлеграм-канала Nexta, і Антон Матолька, папулярны блогер, ўнесеныя ў «пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» КДБ. Раней было вядома, што першага абвінавачваюць па крымінальнай справе па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі, а другога — па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (замах на акт тэрарызму).

Адзіны, хто знаходзіцца ў Беларусі — Раман Пратасевіч, былы рэдактар тэлеграм-канала Nexta. Ён быў затрыманы 23 мая 2021 года пасля вымушанай пасадкі ў Мінску самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пратасевіч абвінавачваецца па крымінальнай справе па арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі. Затрыманую разам з Раманам яго дзяўчыну, расіянку Сафію Сапегу будуць судзіць па сямі артыкулах КК. Яе справа ўжо перададзена ў Гродзенскі абласны суд.

З Раманам Пратасевічам ужо некалькі месяцаў не праводзяцца следчыя дзеянні

Польскі аналітык: Заклікае Нехта, а вінавацяць Польшчу

На канале АНТ выйшаў 15-хвілінны сюжэт «Таямніцы рэйса Афіны — Вільня». Ці раскрываюцца там якія таямніцы?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?