«З 17 студзеня 2022 года прадпрыемства атрымала права аказваць паслугі сотавай рухомай электрасувязі» — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
У прэс-службе растлумачылі, што выхад «Белтэлекама» на рынак мабільнай сувязі паскорыць вырашэнне праблемы лічбавай няроўнасці пры доступе да сучасных паслуг гарадскога і сельскага насельніцтва. Таксама ліцэнзія дазволіць прадпрыемству аказваць запатрабаваныя канвергентныя паслугі, якія ўключаюць у адным пакеце стацыянарную і мабільную сувязь.
Да гэтага аказваць паслугі сотавай сувязі насельніцтву ў Беларусі маглі аператары МТС, А1 і life:)
Прапаганда накінулася на А1 і заклікае нацыяналізаваць кампанію. Наколькі гэта магчыма?
Ніхто не з'яўляецца недатыкальным. Які сігнал бізнэсу шле Лукашэнка затрыманнямі топ-менеджараў?





