Наступствы моцнага ветру ў пятніцу

У ноч на аўторак снег пройдзе па большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах — завіруха, месцамі па Магілёўскай вобласці моцны снег. Днём месцамі чакаецца невялікі снег.

Па ўсёй краіне — узмацненне ветру, ноччу парывамі да 19-24 м/с, месцамі — да 25-27 м/с, днём — да 15-20 м/с, месцамі — да 21-24 м/с. У мінулую пятніцу вецер быў да 32 м/с.

Уначы — да мінус дзевяці, днём — ад нуля да мінус шасці.

У сераду, на Вадохрышча, чакаецца снег, мокры снег, днём па захадзе нават дождж. Вецер заходні, умераны, месцамі парывісты. Ноччу ад мінус 3 па захадзе да 12 градусаў марозу па ўсходзе. Днём будзе ад -4 да +2.

Цікава, што звычайна перад Вадохрышчам стаяць маразы, у мінулым годзе перад 19 студзеня было досыць халодна. Самы моцны мароз на Вадохрышча быў ноччу 1968 года — мінус 25,8°C.

У чацвер, 20 студзеня, — снег; у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Ноччу тэмпература ад мінус 5 да плюс 1, днём — ад мінус 3 да плюс 2.

У пятніцу — снег, месцамі завіруха і ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, галалёдзіца. Ноччу 2-7 градусаў марозу, днём — ад нуля да мінус 5.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?