Прыватныя латвійскія грузаперавозчыкі заявілі BNS, што ў цяперашні час «Беларуськалій» не ажыццяўляе транзіт угнаенняў праз краіну, і што няма ніякіх перадумоў для яго ажыццяўлення ў будучыні. З іх слоў, Латвія, як і Літва, прытрымліваецца міжнародных санкцый і не хоча іх парушаць, піша Delfi.lv.

Старшыня праўлення Baltijas Tranzitas Serviss і чалец назіральнай рады Літоўскага перавозчыка LGC Cargo Іварас Сормуліс кажа, што не чуў пра спробу правезці калійны груз «Беларуськалія» праз Латвію.

Са слоў Сормуліса, у кампанію пад яго кіраўніцтвам пастаўшчыкі беларускіх угнаенняў не звярталіся. На пытанне, ці можа «Беларуськалій» цяпер перавозіць угнаенні праз парты на поўначы Расіі, ён сказаў, што такая магчымасць ёсць, але больш верагодным варыянтам з'яўляецца Кітай. «Так, можа (перавозіць угнаенні праз Расію), але ім гэта не трэба, яны могуць проста накіраваць гэтыя патокі угнаенняў у Кітай. Так, гэта далёка, але цяпер кошт калійных угнаенняў на рынку настолькі высокі, што такі маршрут цалкам верагодны», — сказаў старшыня праўлення латвійскай чыгуначнай кампаніі.

Марыс Брэмзэ, старшыня праўлення другой па велічыні латвійскай чыгуначнай кампаніі Baltijas Expresis, якая ажыццяўляе перавозкі грузаў у порт Вентспілс, адмовіўся каментаваць, ці паступалі ў цяперашні час кампаніі канкрэтныя прапановы па перавозцы угнаенняў «Беларуськалія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0