Фота Catholic.by

Фота Catholic.by

Як расказаў catholic.by біскуп Аляксандр Яшэўскі, адразу ж пасля здарэння распачаўся збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганам святыні.

За два дні на разліковы рахунак парафіі паступіла 6 280 рублёў. 

«Заўтра, 18 студзеня, мы сваімі ўласнымі сіламі будзем ачышчаць дах магілёўскай катэдры ад снегу, часова накрываючы яго ДСП і рубероідам»,— паведаміў біскуп Яшэўскі.

Пры гэтым ён заўважыў, што юрыдычна ўласнікам святыні з'яўляецца КУП ЖРЭА Ленінскага раёна горада Магілёва, якое, фактычна, павінна праводзіць усе працы і несці выдадткі за іх.

Часовыя працы будуць праводзіцца па ўзгадненнні з уласнікам і з яго дазволу.

Ураган пашкодзіў гістарычную катэдру ў Магілёве. Біскуп Яшэўскі звяртаецца з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні святыні

1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0