Фота PA Media

Фота PA Media

Рэйчэл Лоўрэнс з Эсэкса (Брытанія) кансультавалася з ветэрынарам наконт сваёй іншай кошкі, калі пачула на заднім плане характэрны крык ката, які знік раней, піша Бі-бі-сі.

Ёй патлумачылі, што гэта бадзяжны кот, але яна патэлефанавала яшчэ раз і папрасіла яго апісаць. Так Барнабі вярнуўся дадому.

Лоўрэнс кажа, што была ўпэўненая, што пазнала мяўканне зніклага ўлюбёнца, таму патэлефанавала ветэрынару і спытала, ці быў той знойдзены кот, чый голас яна пачула ў слухаўцы, чорны з белай плямай на задняй лапе.

Калі апісанне пацвердзілася, яна ўзяла фота Барнабі і адправілася ў клініку.

Жанчына кажа, што «пазнала яго, як толькі яго завялі ў пакой».

«Я не магла стрымаць эмоцый і расплакалася ўслых, — успамінае яна. — Мы не бачылі яго восем месяцаў».

Трое яе дзяцей называлі Барнабі таўстуном, але калі яго прывялі, ён быў «худы, без футра» і «ўвесь пакрыты язвамі», кажа Лоўрэнс.

«Цяпер нам трэба адкарміць яго, каб ён зноў стаў таўстуном», — дзеліцца планамі жанчына.

Яна сцвярджае, што заплаціла за чыпаванне Барнабі, перш чым ён знік без вестак, але сумняваецца, што працэдуру выканалі належным чынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0