На нарадзе 18 студзеня былі разгледжаныя пытанні дапрацоўкі праекта абноўленай Канстытуцыі, «з улікам прапаноў, што паступілі ў ходзе ўсенароднага абмеркавання», піша БЕЛТА.

Лукашэнка спытаў у распрацоўчшыкаў, ці выклікаюць тыя ці іншыя палажэнні праекта асцярогі.

«Помніце, мы казалі, што мы ні ў якім разе, робячы канстытуцыйным УНС, не павінны дапусціць двоеўладдзя. Што прэзідэнцкая рэспубліка, прэзідэнт — галоўнакамандуючы, ніякія сілавыя структуры нікому не павінны быць падпарадкаваныя, акрамя галоўнакамандуючага. Памятайце, мы пра гэта казалі. Мы не дапусцілі тут перакосаў?» — паставіў пытанне Лукашэнка.

Суддзя Канстытуцыйнага суда Вольга Сяргеева запэўніла, што, на яе думку, такога перакосу няма, усё збалансавана, і прэзідэнт па-ранейшаму будзе кіраўніком дзяржавы.

«Мы не змянялі важнейшыя функцыі прэзідэнта, канстытуцыйныя функцыі. Больш за тое, прэзідэнт з'яўляецца дэлегатам УНС, прымае ўдзел у рабоце УНС», — адказала суддзя.

Лукашэнка таксама спытаў, ці дастаткова моцныя нормы Канстытуцыі для процівагі, стрымлівання структур, органаў улады, каб сістэму і дзяржаву не ўдалося разваліць.

«Проста сказаць, што дастаткова ва УНС паўнамоцтваў, каб захаваць стабільнасць у грамадстве, грамадскую згоду, — гэтага мала. Паўнамоцтвы ва УНС вельмі істотныя: гэта і вызначэнне стратэгічных напрамкаў развіцця, і зацвярджэнне дактрыны аб нацыянальнай бяспецы, і прызначэнне суддзяў Вярхоўнага, Канстытуцыйнага судоў», — адказала Вольга Сяргеева.

Яна таксама адзначыла, што УНС плануецца надзяліць правам адмены любога рашэння дзяржаўнага органа і прававога акта. «Мы вырашылі, што гэтая норма павінна быць, таму што УНС — гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя. Але пакінулі за рамкамі паўнамоцтваў УНС рашэнні судовых органаў. Інакш быў бы хаос», — удакладніла суддзя.

Рашэнні прэзідэнта Сяргеева не назвала выключэннем з правілаў. То-бок УНС, якое, магчыма, узначаліць Лукашэнка, зможа адмяняць рашэнні прэзідэнта. 

Лукашэнка пра магчымае старшынства ва УНС: Вы павінны мяне папрасіць на каленях і падзякаваць, калі я пагаджуся

Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход і перадаць УНС важнейшыя паўнамоцтвы

Лукашэнка пра прыняцце новай Канстытуцыі: Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0