Па распараджэнні начальніка Пружанскага ІЧУ Ігара Амельянчука для пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая зараз знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, не прымаюць перадачы. Ёй таксама забаронена ў камеры чытаць і пісаць.

Паведамляецца, што стан здароўя жанчыны пагоршыўся — у суботу ёй выклікалі хуткую дапамогу.

У пачатку мая мінулага года Гнаўк асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі. Сумарна, такім чынам, брэсцкай актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Але і пасля таго яна неаднаразова затрымлівалася і падвяргалася розным дадатковым пакаранням. 

Зноў затрымалі і асудзілі пенсіянерку Алену Гнаўк

У Пружанах затрымалі Алену Гнаўк. Прычынай стаў «бчб-пікет» каля ўласнага дома

Зноў затрымалі брэсцкую актывістку Алену Гнаўк

У брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк адбыўся ператрус

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0