«Гэта не вучэнні і не звычайнае перамяшчэнне войскаў. Гэта дэманстрацыя сілы, закліканая стварыць ілжывыя падставы для крызісу, паколькі Расія плануе магчымае ўварванне. І давайце праяснім: гэта надзвычай небяспечна. Цяпер мы знаходзімся на этапе, калі Расія можа ў любы момант пачаць атаку на Украіну»,

— гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Паведамляецца таксама, што раніцай 18 студзеня адбылася размова дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова. Яны дамовіліся аб сустрэчы ў Жэневе пасля таго, як Блінкен правядзе перамовы ў Кіеве і Берліне.

Візіт Блінкена ў Кіеў запланаваны на сераду 19 студзеня. А ў чацвер амерыканскі дзяржсакратар сустрэнецца ў Берліне з прадстаўнікамі ўрада Германіі.

Расійскія войскі пачалі прыбываць у Беларусь у мінулыя выходныя ў рамках маштабнай праверкі сілаў рэагавання. 17 студзеня Лукашэнка анансаваў правядзенне вучэнняў «Саюзная рашучасць», у рамках якіх расійскія і беларускія войскі сумесна адпрацуюць супрацьстаянне Польшчы, Украіне і краінам Балтыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0