Фота: GrinPhoto / depositphotos.com

Выступаючы ў Палаце абшчын, Джонсан заявіў, што, на думку экспертаў, цяперашняя хваля распаўсюджвання коранавіруса ўжо дасягнула піку на нацыянальным узроўні.

З 26 студзеня ў Англіі будзе адменена абавязковае выкарыстанне масак ў грамадскіх месцах, гэта стане рэкамендацыяй. Таксама адменяць патрабаванне прад'яўляць кавід-пашпарт для наведвання начных клубаў, канцэртаў і масавых мерапрыемстваў.

Улады Англіі пакінулі на выбар арганізатараў асобных мерапрыемстваў пытанне аб тым, выкарыстоўваць ці не кавід-пашпарты для пропуску людзей.

Барыс Джонсан таксама адзначыў, што ўлады не будуць рэкамендаваць жыхарам працаваць з дому, таму ім варта абмеркаваць вяртанне ў офісы са сваімі працадаўцамі.

Акрамя таго, ужо 20 студзеня вучні старэйшых класаў змогуць не насіць маскі ў школах.

Прэм'ер-міністр дадаў, што ўрад збіраецца адмяніць патрабаванне аб ізаляцыі людзей, у якіх выявілі кавід. Паводле яго слоў, пакуль гэта патрабаванне застаецца ў сіле, але з часам павінна стаць толькі рэкамендацыяй. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру