Такая рэкамендацыя была прынятая па выніках чарговага пасяджэння камітэта, якое адбылося 19 студзеня.

Абмежаванні на перамяшчэнні паміж краінамі, гаворыцца ў выніковай заяве, толькі «спрыяюць эканамічнаму і сацыяльнаму стрэсу, з якім сутыкаюцца дзяржавы», але не прыносяць выніку.

Так, указваецца ў дакуменце, абмежаванні на міжнародныя паездкі ніяк не перашкодзілі распаўсюджванню варыянта каранавіруса «амікрон».

Таксама Камітэт па надзвычайных сітуацыях паўтарыў рэкамендацыі, якія тычацца міжнародных паездак.

У прыватнасці, у СААЗ зноў заклікалі не лічыць прад'яўленне доказаў вакцынацыі ад COVID-19 абавязковай умовай для паездкі, у тым ліку з-за няроўнай даступнасці прышчэпак у розных краінах.

Замест патрабавання сертыфікатаў аб вакцынацыі, лічыць Камітэт па надзвычайнай сітуацыі, варта шырэй ўжываць іншыя меры, напрыклад, тэставанне або ізаляцыю/каранцін. Пры гэтым у СААЗ лічаць, што такія меры «не павінны ствараць фінансавай нагрузкі на асоб, якія здзяйсняюць міжнародныя паездкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0