Так, 9 з 10 прыхільнікаў пратэсту ведаюць Наталлю Качанаву. У той жа час яе пазнавальнасць у «бастыёне Лукашэнкі» складае 57%.

Аналагічная сітуацыя з Уладзімірам Каранікам (яго ведаюць 87% прыхільнікаў пратэстаў і 62% прыхільнікаў Лукашэнкі) і Уладзімірам Макеем (86% і 58%, адпаведна).

«Нягледзячы на тое, што дзяржаўных чыноўнікаў паказваюць па тэлебачанні вельмі часта, яны вядомыя менш, чым лідары пратэсту», — звяртае ўвагу кіраўнік беларускага праекта Chatham House Рыгор Астапеня.

Па даных сацыялагічнага даследавання, якое было сёння прэзентаванае, 97% апытаных ведаюць, хто такі Аляксандр Лукашэнка і чым ён займаецца.

Пазнавальнасць Святланы Ціханоўскай складае 95%. На трэцім месцы па гэтым параметры — Віктар Бабарыка (89%), на чацвёртым — Сяргей Ціханоўскі (87%), на пятым — Валерый Цапкала (80%), на шостым — Марыя Калеснікава (76%), на сёмым — Павел Латушка (72%).

Чытайце таксама: Сацыёлаг: Рэферэндум можа нават павялічыць сацыяльную напружанасць. У людзей ёсць адчуванне, што іх ізноў падмануць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?