Фота Памежнага камітэта

Фота Памежнага камітэта

Таксама днямі з'явіўся адказ на петыцыю беларусаў да Мінздароўя з просьбай зняць забарону на свабодны выезд з Беларусі наземным транспартам.

У адказе Мінздароўя тлумачыць неабходнасць абмежаванняў на выезд за мяжу для беларусаў тым, што гэта «дазволіць мінімізаваць рызыку завозу SARS-CoV-2 па вяртанні ў Рэспубліку Беларусь».

Абмежаванні на выезд з Беларусі наземным транспартам былі ўведзеныя 19 снежня 2020 года. Тады для выезду з краіны былі патрэбныя важныя прычыны: камандзіроўка, вучоба, лячэнне і г.д. 

Правілы выезду з Беларусі мяняліся ў жніўні 2021 года. Тады было ўведзенае права выязджаць з краіны наземным транспартам адзін раз у тры месяцы замест разу ў паўгода. Прычым для выезду ўсё яшчэ патрэбныя падставы: вучоба/праца за мяжой альбо дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне за мяжой, выезд на лячэнне/аздараўленне і інш.

Учора Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендавала зняць абмежаванні на міжнародныя паездкі або аслабіць іх.

СААЗ прапанавала зняць абмежаванні на міжнародныя паездкі з-за іх неэфектыўнасці

Год, як беларуская мяжа зачыненая на выезд. Ці будуць паслабленні?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0